узарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца ад узрыву.

Граната ўзарвалася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Парушыцца (пра цішыню і пад.).

Цішыня ўзарвалася.

Зала ўзарвалася ад апладысментаў.

3. перан. Не стрымаць свайго абурэння, вельмі раззлавацца (разм.).

Ён цярпеў-цярпеў і ўзарваўся.

|| незак. узрыва́цца, -а́юся, -ае́шся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)