Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нездарма́, прысл. (разм.).

Не без падстаў, не без прычыны.

Н. адбылася гэта размова.

нездаро́віцца, -віцца; безас., незак., каму.

Пра адчуванне недамагання.

З раніцы штосьці нездаровіцца.

нездаро́вы, -ая, -ае.

1. Хворы; выкліканы хваробай.

Н. колер твару.

2. Шкодны для здароўя.

Н. клімат.

3. перан. Шкодны ў грамадскіх і маральных адносінах.

Нездаровыя абставіны.

нездаро́ўе, -я, н.

Хваравіты стан, недамаганне.

Не з’явіўся з прычыны нездароўя.

нездзяйсня́льны, -ая, -ае.

Які не можа быць ажыццёўлены, выкананы.

Н. план.

|| наз. нездзяйсня́льнасць, -і, ж.

незласлі́вы, -ая, -ае.

Які не выяўляе злосці; уласцівы дабрадушнаму чалавеку.

|| наз. незласлі́васць, -і, ж.

незлічо́ны, -ая, -ае.

Такі, які цяжка або немагчыма палічыць; непамерны па колькасці.

Незлічоныя галасы птушак.

Незлічонае багацце.

|| наз. незлічо́насць, -і, ж.

незмаўка́льны, -ая, -ае.

Які не змаўкае працяглы час.

Н. шум прыбою.

|| наз. незмаўка́льнасць, -і, ж.

незнаёмец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Незнаёмы, невядомы чалавек.

Таямнічы н.

|| ж. незнаёмка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

незнаро́к, прысл.

Выпадкова, ненаўмысна.

Здарылася гэта н.