Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

недамага́нне, -я, н.

Хваравіты стан.

Лёгкае н.

недамага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Адчуваць недамаганне, быць не зусім здаровым.

недаме́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

1. Тое, што не мае належнага або нармальнага памеру.

2. Абутак і вопратка большага памеру, чым дзіцячы, і меншага, чым дарослы (разм.).

недамо́ўленасць, -і, ж.

1. Непаўната, незакончанасць выказвання, замоўчванне чаго-н.

Адчувалася н.

2. Адсутнасць дамоўленасці, узгодненасці.

Н. паміж сумежнікамі.

недапе́чаны, -ая, -ае.

1. Не даведзены пячэннем да поўнай гатоўнасці.

Недапечаная бульба.

2. перан. Недастаткова падрыхтаваны да якой-н. працы; малавопытны (разм.).

3. перан. Вялы, бязвольны (разм.).

Н. хлопец.

недапёк, -у, м.

1. Недастатковая прапечанасць хлеба і хлебных вырабаў.

2. Недадача печанай прадукцыі з адпушчанай колькасці мукі.

недарава́льны, -ая, -ае.

Які нельга дараваць, прабачыць.

Недаравальная легкадумнасць.

|| наз. недарава́льнасць, -і, ж.

недаразві́ты, -ая, -ае.

Які не дасягнуў пэўнага развіцця, затрымаўся ў росце, развіцці або вылучаецца недастатковым развіццём разумовых здольнасцей.

Недаразвітае насенне.

Недаразвітае дзіця.

|| наз. недаразві́тасць, -і, ж.

недарма́, прысл.

1. Не без падставы, не без прычыны.

Я н. адчуваў небяспеку.

2. Не дарэмна.

Н. есці бацькоўскі хлеб.

недаро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Незакончанасць, незавершанасць якой-н. працы, справы.

Ліквідаваць недаробкі будаўнікоў.