Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

не́адкуль, прысл.

Няма такога месца, адкуль можна было б узяць, узяцца, з’явіцца і пад.

Гасцей чакаць н.

неадлу́чны, -ая, -ае.

1. Які пастаянна знаходзіцца пры кім-, чым-н.

Н. спадарожнік.

2. Такі, у час якога нікуды не адлучаюцца.

Неадлучнае дзяжурства.

|| наз. неадлу́чнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

неаднаразо́вы, -ая, -ае.

Які робіцца або адбываецца не адзін раз.

Неаднаразовае запрашэнне.

Н. чэмпіён.

|| наз. неаднаразо́васць, -і, ж.

неаднаро́дны, -ая, -ае.

1. Разнародны па складзе; неаднастайны.

Н. склад насельніцтва.

2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш.

Неаднародныя хімічныя сумесі.

|| наз. неаднаро́днасць, -і, ж.

неадно́йчы, прысл.

Не адзін раз.

За дні хваробы ён н. перадумаў свой жыццёвы шлях.

неадо́льны, -ая, -ае.

Які цяжка, немагчыма пераадолець; магутны.

Неадольная сіла.

|| наз. неадо́льнасць, -і, ж.

неадпаве́дны, -ая, -ае.

1. Які не адпавядае чаму-н., не падыходзіць да чаго-н.

Неадпаведныя ўмовы.

2. Які пазбаўлены адпаведнасці, прапарцыянальнасці; несуразмерны.

Жаданні, неадпаведныя магчымасцям.

|| наз. неадпаве́днасць, -і, ж.

неадсту́пны, -ая, -ае.

Настойлівы, неадчэпны.

Неадступнае пытанне: «Як жыць далей?»

|| наз. неадсту́пнасць, -і, ж.

неадушаўлёны, -ая, -ае.

1. Які не адносіцца да свету жывых істот; нежывы.

Неадушаўлёныя прадметы.

2. У граматыцы: які адносіцца да катэгорыі назоўнікаў, што абазначаюць розныя з’явы рэчаіснасці, нежывыя прадметы.

|| наз. неадушаўлёнасць, -і, ж.

неадчэ́пны, -ая, -ае.

Які не дае спакою; назойлівы.

Гудуць неадчэпныя камары.

|| наз. неадчэ́пнасць, -і, ж.