Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

засвяці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́ціцца; зак.

1. Пачаць свяціцца.

Удалечыні засвяціўся агеньчык.

2. перан., чым. Заззяць.

Вочы засвяціліся цеплынёй.

3. Сапсавацца ў выніку пападання святла (пра святлоадчувальную плёнку, паперу і пад.).

4. перан. Выявіць сябе, сваю ролю ў якой-н. справе, свае мэты, раней не вядомыя каму-н. (разм.).

|| незак. засве́чвацца, -аецца (да 3 і 4 знач.).

засвяці́ць¹, -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; зак., што.

Запаліць для асвятлення.

З. ліхтар.

Сонца засвяціла ў акно.

засвяці́ць², -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -ве́чаны; зак.

Сапсаваць (святлоадчувальную плёнку), не засцярогшы ад дзеяння святла.

засе́вак, -се́ўку, мн.е́ўкі, -се́ўкаў, м.

Колькасць засеянай зямлі.

|| прым. засе́вачны, -ая, -ае.

засе́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Прасядзець, прабыць надта доўга.

З. ў гасцях.

З. за работай.

Заседзецца ў дзеўках (разм.) — не выйсці своечасова замуж.

|| незак. засе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

засе́дзець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіць; -джаны; зак., што.

Пра насякомых, птушак: забрудзіць экскрэментамі што-н.

Мухі заседзелі акно.

|| незак. засе́джваць, -ае.

засе́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Агароджанае месца ў свірне для ссыпання збожжа, мукі.

|| прым. засе́кавы, -ая, -ае.

засе́ка, -і, ДМе́цы, мн. -і, -се́к, ж. (спец.).

Завала са ссечаных і наваленых крыж-накрыж дрэў.

засе́кчы¹ гл. засячы¹.

засе́кчы² гл. засячы².