Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зара́злівы, -ая, -ае.

1. Тое, што і заразны.

2. перан. Які лёгка перадаецца іншым.

З. смех.

|| наз. зара́злівасць, -і, ж.

зара́зны, -ая, -ае.

Які нясе ў сабе заразу.

Заразная хвароба.

|| наз. зара́знасць, -і, ж.

зара́на, прысл. (разм.).

Занадта рана, ранавата.

З. падняцца з пасцелі.

зара́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Тое, што і зара (у 1 і 2 знач.).

З. новага жыцця.

зара́ней, прысл.

За некаторы час да чаго-н., загадзя.

З. усё прыгатаваць.

зарані́ца, -ы, ж.

1. Перадсвітальная зара (паэт.).

2. Ранішняя зорка.

зара́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Ранішняя ці вячэрняя зорка або ўвогуле зорка (у 1 знач.).

Вячэрняя з.

У рацэ адбіваліся заранкі.

зара́нні, -яя, -яе (разм.).

Занадта ранні.

З. для купання час.

зара́ны, -ая, -ае.

Знесены і разрыхлены плугам.

Зараныя межы.

зарапа́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Падзенне мноства метэораў, метэорны дождж.

|| прым. зарапа́дны, -ая, -ае.