Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

замаро́чыць гл. марочыць.

замару́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

Стаць больш марудным.

Рух цягніка замарудзіўся.

|| незак. замару́джвацца, -аецца.

замару́дзіць, -у́джу, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.

1. што. Зрабіць больш павольным, марудным.

З. крок.

2. што. Маруднымі дзеяннямі затрымаць што-н., з’яўленне чаго-н.

Надта з. выкананне пастановы.

3. без дап., з інф. або з чым. Затрымацца, прыпазніцца.

Знаёмы не замарудзіў прынесці кнігу.

З. з адказам на пісьмо.

|| незак. замару́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

замарынава́ць гл. марынаваць.

замары́цца, -мару́ся, -мо́рышся, -мо́рыцца; зак.

Стаміцца, знясіліцца.

|| незак. замо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

замары́ць гл. мары́ць.

замаскірава́цца гл. маскіраваць.

замаскірава́ць гл. маскіраваць.

зама́сліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Запэцкацца маслам, чым-н. тлустым.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пачаць масліцца, заблішчаць.

Вочы замасліліся.

|| незак. зама́слівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

зама́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Запэцкаць маслам, чым-н. тлустым.

З. кнігу.

З. вопратку.

|| незак. зама́сліваць, -аю, -аеш, -ае.