Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

залаціста-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з залацістым адценнем, напр.: залаціста-аранжавы, залаціста-белы, залаціста-бліскучы, залаціста-пурпуровы, залаціста-русы, залаціста-рыжы, залаціста-саламяны, залаціста-чырвоны.

залаці́сты, -ая, -ае.

Колеру золата, з бліскуча-жоўтым адлівам.

Залацістыя зоры.

Залацістыя валасы.

|| наз. залаці́стасць, -і, ж.

залаці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., зало́ціцца; незак.

1. Станавіцца залатым.

Жыта залоціцца.

2. Віднецца (пра што-н. залатое, залацістае).

У далечыні залоцяцца пяскі.

залаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; незак., што.

1. Пакрываць золатам, пазалотай.

З. лыжкі.

2. Асвятляючы, надаваць чаму-н. залацісты колер.

Сонца залоціць лес.

|| зак. вы́залаціць, -лачу, -лаціш, -лаціць; -лачаны (да 1 знач.) і пазалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны.

|| наз. залачэ́нне, -я, н. (да 1 знач.); прым. залаці́льны, -ая, -ае (спец.).

залачо́ны і зало́чаны, -ая, -ае.

Пакрыты слоем золата.

З. купал.

зала́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; зак., каго-што (разм.).

Стаміць, змучыць ласкамі.

З. шчаня.

залві́ца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.

Мужава сястра.

З. не сястрыца (з нар.).

залга́цца, -лгу́ся, -лжо́шся, -лжо́цца; -лжо́мся, -лжаце́ся, -лгу́цца; -лжы́ся; зак. (разм.).

Лгучы, зусім заблытацца.

зале́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -лёг, -ле́гла і -лягла́, -ло́; заля́ж; зак.

1. Легчы надоўга.

З. ў логава.

2. Размясціцца дзе-н. скрытна.

З. ў засаду.

З. ў акопах.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца, памясціцца.

Руда залегла на глыбіні двух метраў.

Трывога залягла ў сэрцы (запала).

|| незак. заляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

заледзяне́лы, -ая, -ае.

Пакрыты лёдам, абледзянелы.

Заледзянелыя шыбы.