Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аташэ́, нескл., м.

Службовая асоба пры дыпламатычным прадстаўніцтве, якая з’яўляецца спецыялістам-кансультантам у якой-н. галіне; малодшы дыпламатычны ранг у ведамствах замежных спраў.

Гандлёвы а.

Вайсковы а.

атаяса́міць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., каго-што (кніжн.).

Тое, што і атоесніць.

|| незак. атаяса́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. атаяса́мліванне, -я, н.

а́тлас, -а, мн. -ы, -аў, м.

Зборнік геаграфічных, гістарычных і інш. карт, а таксама табліц, дыяграм.

Геаграфічны а.

Заалагічны а.

атла́с, -у, м.

Шаўковая гладкая бліскучая тканіна.

Чырвоны а.

|| прым. атла́сны, -ая, -ае.

Атласная папера (тоўстая і бліскучая). Атласная скура (перан.: мяккая, далікатная).

атле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартсмен, які займаецца атлетыкай.

2. Пра чалавека моцнага целаскладу, вялікай фізічнай сілы.

|| прым. атлеты́чны, -ая, -ае.

А. склад цела.

атлеты́зм, -у, м.

1. Добра развітыя фізічныя якасці спартсмена, моцны і прыгожы склад цела.

2. Тое, што і культурызм.

Займацца атлетызмам.

атле́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сістэма спартыўных практыкаванняў, якія патрабуюць рознабаковай фізічнай падрыхтоўкі.

Лёгкая атлетыка — від спорту — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска і пад.

Цяжкая атлетыка — від спорту — падняцце цяжару: штангі, гіры і пад.

|| прым. атлеты́чны, -ая, -ае.

атлусце́лы, -ая, -ае.

Які стаў прыметна тлустым.

А. мужчына.

Дыета для атлусцелых (наз.).

атлусце́нне гл. тлусцець.

атлусце́ць гл. тлусцець.