Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

су́рык, -у, м.

Мінеральная чырвонааранжавая або чырвона-карычневая фарба.

Свінцовы с.

|| прым. су́рыкавы, -ая, -ае.

суса́ль, -і, ж. (спец.).

Тонкія пласцінкі, плёнкі з розных металаў (золата, серабра, медзі і інш.), якія служаць для дэкаратыўнага аздаблення якіх-н. вырабаў.

|| прым. суса́льны, -ая, -ае.

Сусальнае золата.

С. пернік.

суса́льны, -ая, -ае.

1. гл. сусаль.

2. перан. Які вызначаецца ўяўнай прыгажосцю, саладжавасцю.

Сусальныя прамовы.

|| наз. суса́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

сусве́т, -у, М -све́це, м.

1. (С вялікае). Увесь свет, бясконцы ў часе і прасторы, разнастайны па формах, якія прымае матэрыя ў працэсе свайго развіцця.

Разгадаць тайны Сусвету.

2. Зямны шар, Зямля з усім, што існуе на ёй.

Аб’ехаць увесь с.

|| прым. сусве́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Сусветная прастора.

сусве́тны, -ая, -ае.

1. гл. сусвет.

2. Які распаўсюджваецца на ўвесь свет, адносіцца да ўсяго свету.

Сусветная гісторыя.

С. кангрэс моладзі (розных краін свету).

сусе́д, -а, М -дзе, мн. сусе́дзі, -дзяў і (з ліч. 2, 3, 4) сусе́ды, -даў, м.

Чалавек, які жыве блізка, побач з кім-н. або займае месца, бліжэйшае да каго-н.

С. па пад’ездзе.

С. па купэ.

С. па палаце.

|| ж. сусе́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. сусе́дскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

сусе́дні, -яя, -яе.

Размешчаны па суседстве, блізка, побач з кім-, чым-н.

С. надзел зямлі.

Суседняя краіна.

сусе́дства, -а, н.

Блізкасць, сумежнасць з кім-, чым-н. па месцы жыхарства, па месцы знаходжання, размяшчэння.

Пасяліцца па суседстве.

Па суседстве з вёскай лес.

су́сла, -а, н.

1. Адвар крухмалістых і цукрыстых рэчываў у стане браджэння, з якога вырабляюць піва і квас.

2. Сок адціснутага вінаграду.

|| прым. су́славы, -ая, -ае.

су́слік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі грызун сямейства вавёркавых, шкоднік пасеваў.

|| прым. су́слікавы, -ая, -ае.

Суслікавае футра.