заву́шны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца за вухам.
Завушная пухліна.
завыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
Перарывіста, нудна выць.
Завываюць ваўкі.
Вецер завывае.
|| наз. завыва́нне, -я, н.
завы́сіць, -вы́шу, -вы́сіш, -вы́сіць; -вы́шаны; зак., што.
Занадта павысіць.
З. нормы выпрацоўкі.
З. цэны.
З. ацэнку на экзамене.
|| незак. завыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. завышэ́нне, -я, н.
завэ́дзгаць гл. вэдзгаць.
завядзёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).
Звычай, традыцыя.
Такая з. была ў іх.
завяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замацавацца, сцягнуцца вузлом, бантам і пад.
Гальштук добра завязаўся.
2. Абгарнуцца, пакрыцца чым-н., завязаўшы канцы вузлом.
Старая завязалася хусткай па самыя вочы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Устанавіцца, распачацца (пра якія-н. узаемаадносіны, узаемныя дзеянні).
Завязалася гутарка.
Завязалася сяброўства.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць развівацца пасля апылення.
Плод завязаўся.
|| незак. завя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.
завяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак., што.
1. Змацаваць, злучыць канцы чаго-н. вузлом, бантам і пад.
З. вузел.
З. гальштук.
З. хустку.
2. Абматаўшы, змацаваць канцы бінту, вяроўкі і пад.
З. вочы.
З. мех.
З. парэзаны палец.
3. Распачаць, даць узнікнуць (таму, што названа назоўнікам).
З. бой.
З. перастрэлку.
З. гаворку.
З. знаёмства.
◊
Свет завязаць каму (разм.) — зрабіць перашкодай, пазбавіць свабоды дзеянняў.
Як завязаць (разм.) —
1) поўна, вельмі многа, колькі ўлезла.
Насыпаць мех як з.;
2) колькі можна, уволю.
Наеўся як з.
|| незак. завя́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. завя́званне, -я, н. і завя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
за́вязка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.
Тое, чым завязваюць (вяровачка, шнурок, тасьма).
Трэба мацнейшая з., бо гарох рассыплецца.
◊
Па самую завязку або пад завязку (разм.) — наесціся ўволю.
завя́зка, -і, ДМ -зцы, ж.
1. гл. завязаць.
2. Эпізод, з якога пачынаецца развіццё сюжэта ў мастацкім творы.
З. драмы.