закусі́ць¹, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., што.
Моцна захапіць зубамі.
З. губу.
З. цуглі.
|| незак. заку́сваць, -аю, -аеш, -ае.
закусі́ць², -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; зак.
1. што, чым і без дап. Заесці выпітае (віно, гарэлку і пад.).
2. Крыху паесці, перакусіць перад дарогай (разм.).
|| незак. заку́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. заку́сванне, -я, н. і заку́ска, -і, ДМ -ку́сцы, ж.
заку́ска, -і, ДМ -ку́сцы, ж.
1. гл. закусіць².
2. мн. -і, -сак. Ежа, страва, якой закусваюць.
Халодныя закускі.
На закуску (таксама перан.: пад канец, у заключэнне; разм.).
|| прым. заку́сачны, -ая, -ае.
за́кусь, -і, ж. (разм.).
Тое, што і закуска (у 2 знач.).
заку́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Цёмны, цесны вугал, куток.
2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца.