закулі́сны, -ая, -ае.
1. Які адбываецца за кулісамі тэатра, у тэатры.
Закуліснае жыццё.
2. перан. Скрыты, тайны.
Закулісныя перагаворы.
закульга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.
1. Пачаць кульгаць.
З ночы я штосьці закульгаў.
2. Пайсці кульгаючы.
Закульгаў дадому.
закупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак.
1. каго-што. Купіць у вялікай колькасці або оптам.
З. прамысловае абсталяванне.
2. што і чаго. Запасціся пакупкай.
З. прадукты.
З. дроў.
|| незак. закупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. заку́пліванне, -я, н., за́куп, -у, мн. -ы, -паў, м. і заку́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
|| прым. заку́пачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Закупачныя цэны.
закупо́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.
Закрыцца шчыльна, наглуха.
Бутэлька закупорылася.
|| незак. закупо́рвацца, -аецца.
|| наз. закупо́рванне, -я, н. і закупо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.
Закупорка вен.
закупо́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.
1. што. Заткнуць шчыльна (адтуліну ў чым-н.).
З. бочку.
Тромб закупорыў вену.
2. каго (што). Прымусіць сядзець у памяшканні (разм.).
З. у чатырох сценах.
|| незак. закупо́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. закупо́рванне, -я, н. і закупо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.
заку́пшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто робіць закупку, займаецца закупкай чаго-н.
|| ж. заку́пшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
закуро́дымець гл. куродымець.
закуро́дыміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак.
Пакрыцца сажай, куродымам.
Шкло ў лямпе закуродымілася.
|| незак. закуро́дымлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
закуро́дыміць гл. куродыміць.
закуро́дымлены, -ая, -ае.
Пакрыты сажай, куродымам.
Закуродымленая столь.