Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выдо́йваць гл. выдаіць.

вы́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Млекакормячая драпежная вадаплаўная жывёліна сямейства куніцавых, а таксама яе футра.

2. Пра злую няўжыўчывую жанчыну (разм., груб.).

|| прым. вы́дравы, -ая, -ае (да 1 знач.) і вы́дрын, -а (да 1 знач.).

выдраня́ і выдранё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня выдры.

вы́драць, -дзеру, -дзераш, -дзера; вы́драў, -рала; вы́дзеры; -драны; зак., што.

1. З сілай выцягнуць, вырваць што-н. моцна ўбітае, прымацаванае і пад.

В. цвік са сцяны.

В. ліст з кнігі.

2. Драпаючы, выдаліць, вырваць.

В. вочы.

3. перан. Атрымаць, узяць з вялікай цяжкасцю (разм.).

|| незак. выдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́дрэсіраваць гл. дрэсіраваць.

вы́дубіць гл. дубіць.

вы́думаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Прыдумаць тое, чаго не было, сфантазіраваць.

2. Прыдумаць, вынайсці, стварыць.

В. новы апарат.

|| незак. выдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е, выду́мваць, -аю, -аеш, -ае і выду́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́думка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Хлусня, тое, што выдумана.

Не трэба слухаць, усё гэта выдумкі.

2. Тое, што прыдумана, вынайдзена; вымысел, фантазія.

Нас здзіўляюць яго выдумкі і прапановы.

3. Здольнасць выдумляць.

Чалавек з выдумкай.

вы́думшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Той, хто выдумвае што-н.; жартаўнік.

В. забаў.

2. Хлус, пляткар.

|| ж. вы́думшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

вы́дурыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што і чаго (разм.) Набыць што-н. падманам, хітрыкамі.

В. грошы або грошай у сястры.

|| незак. выду́рваць, -аю, -аеш, -ае.