Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узні́кнуць, -ну, -неш, -не; узні́к, -кла; зак.

Пачацца, стварыцца, зарадзіцца.

Узнікла недавер’е.

|| незак. узніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узнікне́нне, -я, н.

узно́с, -у, м.

1. гл. узнесці.

2. мн. -ы, -аў. Унесеныя за што-н. грошы.

Прафсаюзныя ўзносы.

узно́сіцца гл. узнесціся.

узно́сіць гл. узнесці.

узнясе́нне гл. узнесці, узнесціся.

узня́ты, -ая, -ае.

1. Радасна-ўсхваляваны, бадзёры.

У. настрой.

2. Узвышаны, урачысты (пра мову, стыль).

|| наз. узня́тасць, -і, ж.

узня́цца, -німу́ся, -німешся, -німецца і уздыму́ся, узды́мешся, узды́мецца; -ня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; -німі́ся і уздымі́ся; зак.

1. Перамясціцца ўверх ці прыняць больш высокае становішча.

У. на гару.

У. на сцэну.

Рукі ўзняліся.

У. па службовай лесвіцы (перан.: дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).

2. Узвысіцца над кім-, чым-н.

Скалы ўзняліся над вадой.

У. над групавымі спрэчкамі (перан.: стаць вышэй каго-н.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’явіцца над гарызонтам (пра месяц, воблакі і пад.); распаўсюдзіцца над чым-н. (пра туман, дым і пад.).

Узняўся месяц.

Над катлом узнялася пара.

4. Тое, што і падняцца (у 2 знач.).

У. з ложка.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узляцець, падняцца ў паветра.

Качкі ўзняліся ў паветра.

Самалёт узняўся ў неба.

6. перан., на што. Пачаць актыўныя дзеянні.

Народ узняўся на барацьбу з ворагам.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачаць праяўляцца ў дзеянні.

Узнялася паніка.

Узняўся пратэст.

Узняўся вецер.

8. Павялічыцца ў росце; вырасці, стаць дарослым; уздуцца, успучыцца.

Узняліся травы.

Узняліся дзеці, пайшлі на свой хлеб.

Узнялася шчака.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць больш высокім, павялічыцца; дасягнуць вышэйшага ўзроўню развіцця.

Узняліся цэны.

Узнялася тэмпература.

Узняўся настрой (стаў больш бадзёрым, палепшыўся).

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, палепшыцца, развіцца.

Узнялася гаспадарка.

11. перан. Раззлавацца, страціць раўнавагу. —

Што вы робіце! — узняўся на дзяцей бацька.

|| незак. узніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і уздыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узды́м, -у, м. (да 1—7, 9, 10 знач.).

узня́ць, -німу́, -німеш, -німе і уздыму́, узды́меш, узды́ме; -ня́ў, -няла́, -ло́; -німі́ і уздымі́; -ня́ты; зак.

1. каго-што. Нагнуўшыся, узяць што-н. (з зямлі, падлогі і пад.).

У. лыжку.

2. каго-што. Падняць, аддзяліць ад зямлі, маючы дастаткова сілы, каб утрымаць (навісу).

У. бервяно.

3. каго-што. Падняць уверх, надаць чаму-н. вышэйшае становішча.

У. рукі.

У. бровы.

У. галаву (таксама перан.: стаць бадзёрым, смелым). У. сцяг.

У. заслону сцэны.

4. каго-што. Прымусіць устаць, скрануцца з месца з якой-н. мэтай.

У. полк у атаку.

У. з ложка каго-н. (разбудзіць). У. мядзведзя з бярлогі (успудзіць, выгнаць).

5. што. Падняць уверх (пыл, снег і пад.).

Машына ўзняла на дарозе пыл.

6. перан., каго (што) на што. Натхняючы, схіліць да актыўных дзеянняў.

У. народ на барацьбу.

7. што. Зрабіць вышэйшым.

У. узровень вады.

У. чый-н. аўтарытэт (перан.: зрабіць больш значным у чыіх-н. вачах).

8. перан., што. Павялічыць, павысіць.

У. прадукцыйнасць працы.

У. цэны.

9. перан. Зрабіць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыць.

У. настрой.

10. што. Наладзіць, палепшыць, развіць.

У. гаспадарку.

У. эканоміку.

11. што. Зрабіць, пачаць дзеянне, названае назоўнікам.

У. плач (расплакацца). У. шум.

У. трывогу.

У. пытанне.

12. што. Тое, што і узараць (спец.).

У. цаліну.

13. звычайна безас., перан., каго. Узлаваць, вывесці з сябе.

Сказанае чалавека ўзняло.

|| незак. узніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і уздыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узня́цце, -я, н. (да 3, 6, 10—12 знач.), узды́м, -у, м. (да 2, 3, 6 і 10 знач.), узніма́нне, -я, н. і уздыма́нне, -я, н.