Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сілкава́льны, -ая, -ае (спец.).

Прызначаны для сілкавання, які забяспечвае чым-н. неабходным для нармальнага дзеяння, функцыянавання.

Сілкавальная помпа для паравога катла.

Сілкавальныя батарэйкі.

сілкава́нне, -я, н.

1. гл. сілкаваць.

2. Тое, што забяспечвае нармальнае дзеянне, функцыянаванне чаго-н. (спец.).

С. для радыёпрыёмніка.

сілкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; незак.

1. Есці.

З дарогі селі хлопцы с.

2. Атрымліваць адкуль-н. што-н. неабходнае для нармальнага дзеяння, функцыянавання (спец.).

Радыёпрыёмнік сілкуецца ад батарэек.

|| наз. сілкава́нне, -я, н.

сілкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак.

1. каго. Падмацоўваць ежай, карміць.

С. клёцкамі.

2. што. Забяспечваць чым-н. неабходным для нармальнага дзеяння, функцыянавання (спец.).

С. акумулятар.

|| наз. сілкава́нне, -я, н.

сілко́м, прысл. (разм.).

Сілай: супраць волі.

С. прывесці ў школу.

сіло́, -а́, мн. сі́лы і (з ліч. 2, 3, 4) сілы́, сі́лаў, н.

1. Прыстасаванне ў выглядзе петляў для лоўлі птушак і дробных жывёлін.

2. перан. Пастка.

Ставіць с. на каго-н.

|| прым. сіло́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

сілуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Аднаколернае плоскаснае адлюстраванне прадмета на фоне іншага колеру.

Намаляваць сілуэты сялян.

2. Абрысы чаго-н., што віднеецца ўдалечыні, у тумане, у цемры і пад.

Здалёку віднеліся сілуэты варожых танкаў.

3. Знешні контур якога-н. збудавання, прадмета і інш.

Модны с. адзення.

|| прым. сілуэ́тны, -ая, -ае.