сіву́ха, -і, ДМ -ву́се, ж. (разм.) Дрэнна ачышчаная гарэлка.
|| прым. сіву́шны, -ая, -ае.
Сівушнае масла (пабочны прадукт перагонкі спірту).
сіву́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Вялікая млекакормячая марская жывёліна сямейства вушатых цюленяў.
|| прым. сіву́чы, -ая, -ае.
сівы́, -а́я, -о́е.
1. Белы, серабрысты, які страціў афарбоўку (пра валасы); пасівелы, колеру попелу.
Сівыя вусы.
Сівая галава.
Сівая жанчына.
2. 3 прымессю белай шэрсці (пра футра).
С. каўнер.
С. каракуль.
3. перан. Які мае адносіны да старажытнасці, далёкага мінулага.
Сівыя вякі.
|| наз. сі́васць, -і, ж.