Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

су́джаны², -ая, -ае.

Прызначаны лёсам.

Ён лічыў сябе шчаслівым, што ў с. час нарадзіўся на гэтай зямлі.

суджэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. У логіцы: форма мыслення, якая ўяўляе сабой спалучэнне паняццяў, з якіх адно (суб’ект) вызначаецца праз другое (прэдыкат).

2. Меркаванне, заключэнне аб чым-н., погляд на што-н.

Мець сваё с.

судзе́йскі гл. суддзя.

судзе́йства, -а, н.

У спартыўных гульнях, спаборніцтвах: выкананне абавязкаў суддзі (у 3 знач.).

С. ў футболе.

судзе́йстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (спец.).

Выконваць абавязкі суддзі (у 3 знач.).

судзі́лішча, -а, н.

1. (пагард.). Прадузяты разбор, падобны на суд.

Над ім устроілі цэлае с.

2. кніжн. Тое, што і суд (уст.).

судзі́масць, -і, мн. -і, -ей, ж. (спец.).

Вынесены каму-н. судовы прыгавор за ўчыненае злачынства, а таксама прававы вынік, што дзейнічае пасля адбыцця пакарання.

Зняць с.

Злачынец з некалькімі судзімасцямі.

судзі́цца, суджу́ся, су́дзішся, су́дзіцца; незак., з кім.

Мець з кім-н. грамадзянскую судовую справу, судовы разбор.

С. за маёмасць.

судзі́ць, суджу́, су́дзіш, су́дзіць; су́джаны; незак.

1. аб кім-чым, пра каго-што, па кім-чым і без дап. Рабіць вывад адносна каго-, чаго-н.; меркаваць пра каго-, што-н., думаць, разважаць.

С. аб літаратуры.

С. пра каго-н. па рабоце.

2. каго-што. Разглядаць чыю-н. справу ў судовым парадку, а таксама ў таварыскім судзе.

С. злодзея.

3. каго-што, пра каго-што. Ацэньваць каго-, што-н., ганіць, дакараць у чым-н.

За добрую справу не судзяць.

4. каго-што і без дап. У спартыўных спаборніцтвах: сачыць за выкананнем правіл гульні і вырашаць спрэчныя пытанні.

С. футбольны матч.

5. (таксама зак.), што каму або без дап. Прадвызначаць (-ачыць) (пра што-н. непрадбачанае, што не залежыць ад волі чалавека).

Не судзіў лёс яму больш пажыць і зрабіць.

6. судзі́(це) (звычайна са словамі «сам», «самі»), Ужыв. ў знач.: рашай (це).

Судзі сам, як далей паступіць.

судкі́, -о́ў.

Прыстасаванне для пераноскі ежы ў выглядзе некалькіх каструль, пастаўленых адна на адну і змацаваных агульнай ручкай.

Абед у судках.

|| прым. судко́вы, -ая, -ае.