Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

субсідзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Выдаць (выдаваць) субсідыю.

С. будаўніцтва тэатра.

субсі́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж. (кніжн.).

Грашовая або натуральная дапамога, якую аказвае каму-н. установа.

Дзяржаўная с. школе.

|| прым. субсідыя́рны, -ая, -ае (спец.).

субста́нцыя, -і, ж.

У філасофіі: першааснова, сутнасць усіх рэчаў і з’яў.

|| прым. субстанцыяна́льны, -ая, -ае і субстанцыя́льны, -ая, -ае.

субстра́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Тое, што ляжыць у аснове якіх-н. утварэнняў, з’яў.

Мінеральны с. глебы.

2. Пажыўнае асяроддзе, дзе развіваюцца якія-н. арганізмы.

3. Элементы мовы папярэдняга насельніцтва дадзенай тэрыторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў.

Кельцкі субстрат.

|| прым. субстра́тны, -ая, -ае.

субстыту́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Замяшчэнне аднаго іншым, звычайна падобным паводле ўласцівасцей, прызначэння, функцыі.

субтро́пікі, -аў.

Зоны зямнога шара, якія ляжаць на поўнач і поўдзень ад тропікаў і набліжаюцца па клімаце да гарачага пояса.

|| прым. субтрапі́чны, -ая, -ае.

С. пояс.

субці́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Надпіс на крайняй частцы кадра кіно, які звычайна з’яўляецца скарочаным перакладам іншамоўнага дыялогу (або тэксту наогул) на мову, зразумелую гледачу.

|| прым. субці́травы, -ая, -ае.