Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

субардына́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Сістэма строгага службовага падпарадкавання малодшых старшым.

|| прым. субардынацы́йны, -ая, -ае.

суб’е́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. У філасофіі: чалавек, які пазнае свет і супрацьстаіць яму як аб’екту пазнання.

2. Чалавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей (кніжн.).

3. Наогул чалавек (звычайна з адмоўнымі рысамі; разм.).

Хадзіў тут нейкі падазроны с.

4. У логіцы: прадмет суджэння.

5. У граматыцы: семантычная катэгорыя са значэннем выканаўцы дзеяння або носьбіта стану.

Суб’ект права — фізічная або юрыдычная асоба як носьбіт юрыдычных правоў і абавязкаў (спец.).

|| прым. суб’е́ктны, -ая, -ае (да 1, 4 і 5 знач.).

суб’ектыві́зм, -у, м.

1. У філасофіі: светапогляд, які адмаўляе аб’ектыўныя законы развіцця і сцвярджае галоўную ролю асобнага суб’екта ў працэсе пазнання і грамадскай дзейнасці.

2. Асабістыя, суб’ектыўныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н.

С. у трактоўцы падзей.

|| прым. суб’ектыві́сцкі, -ая, -ае.

суб’ектыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы. -аў, м.

Паслядоўнік суб’ектывізму (у 1 знач.).

|| прым. суб’ектыві́сцкі, -ая, -ае.

суб’екты́ўны, -ая, -ае.

1. Уласцівы толькі гэтаму суб’екту, асобе.

Суб’ектыўнае адчуванне.

2. Прадузяты, пазбаўлены аб’ектыўнасці.

Суб’ектыўная ацэнка.

|| наз. суб’екты́ўнасць, -і, ж.

субкульту́ра, -ы, ж.

Сукупнасць разнастайных поглядаў, маральных установак, стэрэатыпаў паводзін, якія звычайна супрацьстаяць прызнаным грамадскім нормам і характэрныя для нефармальных маладзёжных аб’яднанняў або іншых сацыяльных груп.

Сімвалы субкультур.

|| прым. субкульту́рны, -ая, -ае.

Субкультурнае асяроддзе.

субо́та, -ы, Мо́це, мн. -ы, -бо́т, ж.

Шосты дзень тыдня, які папярэднічае нядзелі.

|| прым. субо́тні, -яя, -яе.

субо́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Добраахвотнае бясплатнае калектыўнае выкананне якой-н. грамадска-карыснай працы ў нерабочы час (па суботах).

субрэ́тка, -і, ДМ -э́тцы, мн. -і, -так, ж.

У старажытных (першапачаткова французскіх) камедыях і вадэвілях: бойкая, вясёлая служанка, давераная сваёй пані.

субсідзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Выдаць (выдаваць) субсідыю.

С. будаўніцтва тэатра.