Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

неўнікнё́ны, -ая, -ае.

Якога нельга ўнікнуць; непазбежны.

Н. лёс.

|| наз. неўнікнёнасць, -і, ж.

неўпапа́д, прысл.

Недарэчы, не да месца.

Гаварыць н.

неўра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да нервовай сістэмы, напр.: неўрапатыя (павышэнне ўзбуджальнасці нервовай сістэмы), неўрапат, неўрасклероз.

неўраджа́й, -ю, М -джа́і, мн. -джа́і, -яў, м.

Дрэнны, нізкі ўраджай.

Н. жыта.

неўраджа́йны, -ая, -ае.

Які вызначаецца неўраджаем, звязаны з ім.

Н. год.

неўралгі́я, -і, ж.

Прыступы вострых мясцовых боляў ад запалення якога-н. нерва і яго абалонкі.

Міжрэберная н.

|| прым. неўралгі́чны, -ая, -ае.

неўрало́гія, -і, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць будову, развіццё і дзейнасць нервовай сістэмы.

|| прым. неўралагі́чны, -ая, -ае.

неўрапатало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца хваробамі нервовай сістэмы і іх лячэннем.

|| прым. неўрапаталагі́чны, -ая, -ае.

неўрапато́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач, спецыяліст па неўрапаталогіі.

неўрастэ́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які хварэе на неўрастэнію.

|| ж. неўрастэні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.