Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нечува́ны, -ая, -ае.

Небывалы, надзвычайны.

Н. поспех.

|| наз. нечува́насць, -і, ж.

нечыстата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж.

1. гл. нячысты.

2. толькі мн. нечысто́ты, -сто́т і -таў. Тое, што знаходзіцца ў памыйніцы; адкіды.

не́чысць, -і, ж., зб. (разм.).

1. Паводле народных павер’яў: нячыстая сіла (чэрці, ведзьмы).

2. перан. Жывёлы, насякомыя, якія выклікаюць агідлівае пачуццё.

Бусел знішчае мышэй, гадзюк, вусеняў і іншую н.

3. перан. Аб ганебных людзях, якія ўвасабляюць сабою ўсё варожае, цёмнае.