Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

нейтра́льны, -ая, -ае.

1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да дзяржаў, што ваююць.

Нейтральная краіна.

2. перан. Які не становіцца на чый-н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.).

Заняць нейтральную пазіцыю.

3. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі (спец.).

Н. раствор.

4. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (спец.).

Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часціцай.

○

Нейтральная зона (паласа), нейтральныя воды — такія, на якіх, згодна з пагадненнем, не павінны весціся ваенныя дзеянні, размяшчацца ваенныя сілы.

|| наз. нейтра́льнасць, -і, ж.

нейтро́н, -а, мн. -ы, -аў м. (спец.).

Электрычна нейтральная элементарная часціца, якая разам з пратонам уваходзіць у склад атамнага ядра.

|| прым. нейтро́нны, -ая, -ае.

нейтры́на, нескл., н. (спец.).

Стабільная электрычна нейтральная элементарная часціца з масай, роўнай ці блізкай да нуля.

|| прым. нейтры́нны, -ая, -ае.

не́йчы, не́йчага, не́йчаму, не́йчы (не́йчага), не́йчым, аб не́йчым, м.; не́йчая, не́йчай, не́йчую, ж.; не́йчае, не́йчага, не́йчае, не́йчым, аб не́йчым, н.; мн. не́йчыя; займ. неазнач.

Невядома чый, чыйсьці.