Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

неблагі́, -а́я, -о́е.

1. Нядрэнны, даволі добры.

Н. чалавек.

Н. ўраджай.

2. Дастатковы для якой-н. мэты; даволі значны.

У яго н. вопыт практычнай работы.

небыва́лы, -ая, -ае.

Якога раней не было, незвычайны.

Небывалае здарэнне.

|| наз. небыва́ласць, -і, ж.

небылі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

1. Выдумка, ілжывае паведамленне, хлусня.

Разносіць небыліцы.

2. Від жартаўлівых твораў вуснай народнай славеснасці; казка.

не́быль, -і, ж.

Тое, чаго не было, не бывае; небыліца.

небыццё, -я́, н.

Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт.

Адысці ў н.

Узнікнуць з небыцця.

небяз... (а таксама небяс...), прыстаўка.

Ужыв. замест «небез...», «небес...» у першым складзе перад націскам, напр.: небязгрэшны, небяскрыўдны.

небяспе́ка, -і, ДМ -пе́цы, ж.

Стан, становішча, якое пагражае каму-н., можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду.

Адчуваць небяспеку.

небяспе́чны, -ая, -ае.

Які можа прычыняць няшчасце, зло, шкоду.

Небяспечнае становішча.

Н. крок.

Туды зараз небяспечна (прысл.) ехаць.

|| наз. небяспе́чнасць, -і, ж.