Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зашмуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што (разм.).

1. Занасіць, выцерці, абтрапаць (вопратку).

З. рукавы.

2. Трэннем пашкодзіць скуру.

зашнурава́цца гл. шнуравацца.

зашнурава́ць гл. шнураваць.

зашпаклява́ць гл. шпакляваць.

зашпілі́цца, -ілю́ся, -і́лішся, -і́ліцца; зак.

Зашпіліць на сабе што-н.

|| незак. зашпі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

зашпілі́ць, -ілю́, -і́ліш, -і́ліць; -і́лены; зак., што.

Злучыць, змацаваць (краі адзення і пад.) пры дапамозе шпілек, кнопак або гузікаў, якія прасоўваюцца ў петлі.

З. пінжак.

|| незак. зашпі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

зашпунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

1. Заткнуць шпунтам (адтуліну ў бочцы).

2. Зрабіць шпунт у чым-н. (спец.).

З. брус.

|| незак. зашпунто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зашрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Круцячы што-н., што мае шрубавую нарэзку, замацаваць, давесці да патрэбнага становішча.

З. гайку.

|| незак. зашрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

заштабнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Прашыць, застрачыць (на швейнай машыне).

З. складку.

зашта́тны, -ая, -ае (уст.).

Пазаштатны, які не ўваходзіць у штат.

З. работнік.

Заштатны горад (уст.) — горад, які ўваходзіць у павет, але не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам павета.