Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зацерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак.

1. каго-што. Пакрыць тонкім слоем чаго-н. сыпкага.

Першы снег зацерушыў зямлю.

2. Пачаць церушыць (пра снег і інш.).

Зацерушыў сняжок.

|| незак. зацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

заце́рці, затру́, затрэ́ш, затрэ́; затро́м, затраце́, затру́ць; зацёр, -це́рла; затры́; -цёрты; зак.

1. што. Тручы, зрабіць нябачным, знішчыць.

З. надпіс.

З. мокрыя сляды на падлозе.

2. каго-што. Сціснуць, пазбавіць магчымасці свабодна рухацца.

Ільды зацёрлі карабель.

З. у натоўпе.

3. перан., каго (што). Наўмысна перашкодзіць каму-н. праявіць сябе, прасунуцца па службе (разм.).

З. маладога спецыяліста.

4. што. Прыгатаваць расціраннем, замешваннем.

З. муку.

|| незак. заціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

заце́рціся, затру́ся, затрэ́шся, затрэ́цца; затро́мся, затраце́ся, затру́цца; зацёрся, -це́рлася; затры́ся; зак. (разм.).

Забрацца (у натоўп, у групу людзей); пранікнуць.

З. ў натоўп.

|| незак. заціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

заце́сны, -ая, -ае (разм.).

Цеснаваты, крыху цесны.

Зацеснае паліто.

зацёк, -у, мн. -і, -аў, м.

След ад вадкасці, фарбы.

Уся сцяна ў зацёках.

зацёклы, -ая, -ае.

Які зацёк.

Зацёклая сцяна.

Зацёклыя ногі.

заціка́віцца, -ка́ўлюся, -ка́вішся, -ка́віцца; зак., кім-чым.

Праявіць, адчуць цікавасць да каго-, чаго-н.

З. музыкай.

|| незак. заціка́ўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. заціка́ўленасць, -і, ж.

заціка́віць, -ка́ўлю, -ка́віш, -ка́віць; -ка́ўлены; зак., каго (што) чым.

1. Абудзіць у кім-н. цікавасць да чаго-н.

З. слухачоў лекцыяй.

Што вас тут зацікавіла?

2. Заахвоціць матэрыяльна, практычнымі выгодамі.

Зацікаўленыя бакі.

|| незак. заціка́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заціка́ўленасць, -і, ж.

заціка́ўленасць, -і, ж.

1. гл. зацікавіцца, зацікавіць.

2. Матэрыяльны, практычны інтарэс да чаго-н.

Матэрыяльная з.

З. у справе.

заціна́цца гл. зацяцца.