зазіхаце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́ць; зак.
Пачаць зіхацець.
Снег зазіхацеў на сонцы.
зазлава́ць, -лую́, -луе́ш, -луе́; -луём, -луяце́, -лую́ць; -лу́й; зак.
Прыйсці ў злосны стан, раззлавацца.
зазна́йка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -йцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -на́ек (разм.).
Чалавек, які зазнаецца.
Гэта быў сур’ёзны чалавек, не з.
зазна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
Заганарыцца, заважнічаць.
|| незак. зазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца; -нава́йся.
|| наз. зазна́йства, -а, н.
зазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і са злуч. «што».
Зведаць на ўласным вопыце.
З. гора.
|| незак. зазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць.
зазна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. што. Паставіць знак, памеціць пэўным чынам.
З. патрэбнае месца ў лесе.
2. без дап. або са злуч. «што». Сказаць што-н., уставіць у размову. «Сёння будзе добрае надвор’е», — зазначыў сусед.
|| незак. зазнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
зазо́р, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Шчыліна, паглыбленне, вузкі прамежак паміж прылеглымі паверхнямі.
Зашпакляваць з.
|| прым. зазо́рны, -ая, -ае.
за́зубень, -бня, мн. -бні, -бняў, м. (спец.).
Выступ, зуб на якім-н. інструменце, прыладзе, дэталі машыны.
|| прым. за́зубенны, -ая, -ае.