Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зажы́цца, -ыву́ся, -ыве́шся, -ыве́цца; -ывёмся, -ывяце́ся, -ыву́цца; -ы́ўся, -ыла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

1. Пражыць даўжэй звычайнага, меркаванага.

З. на дачы.

З. на белым свеце.

2. Пачаць жыць заможна, абжыцца.

|| незак. зажыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

зажы́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыве́; -ы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

Зарубцавацца, загаіцца (пра рану, драпіну).

Рана зажыла.

|| незак. зажыва́ць, -а́е.

зажы́ць², -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

1. Пачаць жыць (пэўным чынам).

З. па-новаму.

2. чаго. Узяць панюшку табакі (разм.).

З. табакі.