Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

задаво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -во́ль; -лены; зак.

1. каго-што. Выканаць чые-н. патрабаванні, пажаданні і пад.

З. попыт спажыўцоў.

З. просьбу.

2. што. Заспакоіць, наталіць.

З. смагу.

З. апетыт.

3. каго (што). Даць, прынесці каму-н. задавальненне.

Яго адказ мяне цалкам задаволіў.

|| незак. задавальня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. задавальне́нне, -я, н. і задаво́ленне, -я, н.

за́дам, прысл.

Задняй часткай, заднім бокам.

Рухацца з.

зада́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Тое, што прызначана для выканання; даручэнне.

Даць з.

Выканаць з.

Баявое з.

Дамашняе з. (зададзены ўрок).

зада́рам, прысл. (разм.).

Тое, што і задарма.

задарма́, прысл. (разм.).

1. Бясплатна, дарма.

Аддаць з.

Купіць з. (вельмі танна).

2. Без падставы, патрэбы, дарэмна.

З. ўпікнуць чалавека.

З. рызыкаваць жыццём.

задары́ць, -дару́, -до́рыш, -до́рыць; -до́раны; зак., каго (што).

Паднесці каму-н. многа падарункаў.

З. маладажонаў.

|| незак. задо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

зада́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

Сума, якая ўносіцца або бярэцца наперад як гарантыя выканання ўсяго абавязацельства.

Даць з.

|| прым. зада́тачны, -ая, -ае.

зада́ткі, -аў.

Зародкі якіх-н. якасцей, здольнасцей.

Добрыя з.

Паэтычныя з.

зада́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся; -да́йся; зак., чым.

Паставіць сабе для вырашэння (мэту, пытанне).

З. мэтай.

|| незак. задава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца; -дава́йся.

зада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́, -лі́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. што і каму. Даручыць зрабіць што-н.

З. работу.

З. урок.

З. пытанне.

2. што. Вызначыць, указаць.

З. курс караблю.

3. што. Зрабіць, арганізаваць (разм.).

З. баль.

4. што і чаго. Учыніць, нарабіць (чаго-н. непрыемнага; разм.).

З. страху.

З. клопату.

Я ім задам! (выраз пагрозы).

|| незак. задава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.