Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

загаво́рвацца і загава́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. загаварыцца.

2. Гаварыць бяссэнсіцу ў выніку расстройства, хваравітага стану, старасці.

Стары пачаў з.

загаво́рваць¹ і загава́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. загаварыць¹.

2. з кім. Імкнуцца распачаць гаворку.

загаво́рваць² і загава́рваць² гл. загаварыць².

загаво́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Удзельнік тайнага пагаднення.

|| ж. загаво́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

загагу́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж. (разм.).

Мудрагелісты загіб, кручок.

Пісаць з загагулінамі.

зага́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Афіцыйнае распараджэнне таго, хто надзелены ўладай.

З. па інстытуце.

Ваенны з.

Аддаць з.

|| прым. зага́дны, -ая, -ае.

У загадным парадку (шляхам загаду).

загада́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -га́даны; зак., каму.

1. з інф. Аддаць загад; распарадзіцца.

2. Апавясціць (аб сходзе; разм.).

З. на сход.

|| незак. зага́дваць, -аю, -аеш, -ае.

загада́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е: -га́даны; зак., што.

1. Прапанаваць для разгадкі.

З. загадку.

2. Задумаць што-н., трымаючы ў памяці або варожачы.

З. лік.

З. на картах.

|| незак. зага́дваць, -аю, -аеш, -ае.

зага́дваць¹, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. загадаць¹.

2. чым. Кіраваць (установай), распараджацца чым-н.

З. кафедрай.

зага́дваць² гл. загадаць².