Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

забалбата́цца, -бачу́ся, -бо́чашся, -бо́чацца; -бачы́ся; зак. (разм.).

Захапіцца балбатнёй.

забалбата́ць, -бачу́, -бо́чаш, -бо́ча; -бачы́; зак. (разм.).

1. Пачаць балбатаць.

Нешта забалбатаў і пайшоў.

2. Забулькатаць, забулькаць (пра ваду і пад.).

забале́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Пачаць балець.

Забалелі вочы.

забало́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца; зак.

Ператварыцца ў балота.

Бераг забалоціўся.

|| незак. забало́чвацца, -аецца.

забало́чаны, -ая, -ае.

Які ператварыўся ў балота, стаў топкім.

З. луг.

|| наз. забало́чанасць, -і, ж.

забальзамава́ць гл. бальзамаваць.

забаранава́ць гл. баранаваць.

забарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак.

1. каму што або з інф. Не дазволіць што-н. рабіць.

З. курэнне.

З. ірваць кветкі на клумбах.

2. што. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання.

З. прапаганду вайны.

З. азартныя гульні.

|| незак. забараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. забаро́на, -ы, ж.

забаро́нны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца забаронай, забяспечвае забарону.

Забаронныя меры.

Забаронная зона.

|| наз. забаро́ннасць, -і, ж.

забарса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. што.

Працягнуць аборы ў вушкі лапця.