выкана́льны, -ая, -ае (кніжн.).
Які можа быць выкананы.
|| наз. выкана́льнасць, -і, ж.
выкана́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м. і ж.
Той, хто выконвае што-н.
В. работ.
В. ролі Паўлінкі.
Судовы в. (службовая асоба, якая ажыццяўляе рашэнні суда па выканаўчых лістах).
выкана́ўчы, -ая, -ае.
1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым-н.
Выканаўчая ўлада.
В. камітэт.
В. ліст (дакумент, па якім ажыццяўляецца судовае рашэнне).
2. Які мае адносіны да выканаўцы — да таго, хто выступае з выкананнем якога-н. мастацкага твора.
Індывідуальная выканаўчая манера.
|| наз. выкана́ўчасць, -і, ж.
вы́канаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
1. Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.).
В. план.
В. абяцанне.
В. загад.
2. Праспяваць, сыграць, станцаваць.
В. песню, танец.
|| незак. выко́нваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. выкана́нне, -я, н.
Праверка выканання.
Прывесці ў выкананне.
Культура выканання.
выканка́м, -а, мн. -ы, -аў, м.
Скарачэнне: выканаўчы камітэт.
В. гарадскога Савета дэпутатаў.
|| прым. выканка́маўскі, -ая, -ае (разм.).
вы́капаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. гл. капаць.
2. перан., каго-што. Знайсці, дастаць (разм.).
Дзе вы выкапалі такую кнігу?
|| незак. выко́пваць, -аю, -аеш, -ае.
вы́капень, -пня, м.
1. звычайна мн. (вы́капні, -яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі.
Карысныя выкапні.
2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары.
Рэшткі выкапня.
|| прым. выкапнёвы, -ая, -ае.
В. мамант.
вы́карабкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
Карабкаючыся, вылезці, выбрацца.
В. з ямы.
В. з бяды (перан., разм.).
|| незак. выкара́бквацца, -аюся, -аешся, -аецца.
вы́караніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.
Канчаткова знішчыцца, зжыцца.
Выкараніліся старыя прымхі.
|| незак. выкараня́цца, -я́ецца.
|| наз. выкаране́нне, -я, н.
вы́караніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.
Канчаткова знішчыць, зжыць.
В. недахопы.
|| незак. выкараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. выкаране́нне, -я, н.