атру́та, -ы, ДМ -ру́це, ж.
1. Ядавітае рэчыва.
А. для мух.
2. перан. Тое, што шкодна ўплывае на каго-н., што-н.
атру́тны, -ая, -ае.
Які выклікае атручэнне, ядавіты.
Атрутнае рэчыва.
атруці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак.
1. Захварэць або памерці ў выніку ўздзеяння на арганізм атрутнага рэчыва.
А. грыбамі.
2. Скончыць жыццё самагубствам, прыняўшы атруту, ядавітае рэчыва.
|| незак. атру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. атру́чванне, -я, н. і атручэ́нне, -я, н.
атруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак.
1. каго-што. Загубіць атрутай або зрабіць шкоду чым-н. ядавітым.
А. арганізм гарэлкай.
2. што. Прымяшаць да чаго-н. атруту.
А. ваду.
3. перан., каго-што. Аказаць дрэнны ўплыў на каго-, што-н.
А. душы людзей.
4. перан., што. Пазбавіць радасці, весялосці.
Хцівасць атруціла яе жыццё.
|| незак. атру́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. атру́чванне, -я, н. і атручэ́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).
атрыбу́т, -а, М -бу́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Неабходная, пастаянная характэрная прымета, уласцівасць чаго-н., прыналежнасць (кніжн.).
2. У граматыцы: тое, што і азначэнне.
|| прым. атрыбуты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.).
атрыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (афіц.).
Асоба або ўстанова, што атрымліваюць якія-н. адрасаваныя ім каштоўнасці, грузы і пад.
А. тавараў.
|| ж. атрыма́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
атрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. З’явіцца ў выніку чаго-н., выйсці.
На здымку ён атрымаўся надта прыгожы.
Раман атрымаўся цікавы.
З яго атрымаецца добры спецыяліст.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца як вынік чаго-н.
|| незак. атры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца і атрымо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
атрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; атры́маны; зак.
1. каго-што. Узяць, набыць тое, што прысылаюць, даюць, прапаноўваюць, уручаюць, прысвойваюць.
А. пісьмо.
А. зарплату.
А. падзяку.
А. кватэру.
А. вучонае званне.
2. што. Прыняць да выканання, набыць права на выкананне чаго-н.
А. загад.
А. слова.
3. што. Здабыць, вынайсці ў працэсе пошукаў.
А. бензін з нафты.
4. што. Зазнаць, адчуць.
А. задавальненне.
5. што. Захварэць на што-н.
А. насмарк.
6. што. Стаць шырока вядомым.
А. прызнанне.
7. Аказацца пабітым (разм.).
А. па руках.
|| незак. атры́мліваць, -аю, -аеш, -ае і атрымо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. атрыма́нне, -я, н. (да 1—4 знач.).
атрэ́п’е, -я, н., зб.
1. Адыходы, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну, пянькі.
Сабраць а.
2. Старое, зношанае адзенне.
Хадзіць у атрэ́п’і.
атрэ́сці, атрасу́, атрасе́ш, атрасе́; атрасём, атрасяце́, атрасу́ць; атро́с, атрэ́сла; атрасі́; атрэ́сены; зак., што.
Трасучы, ачысціць, зняць што-н.; абкалаціць, абабіць.
А. снег з ботаў.
А. яблыню.
|| незак. атраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.