Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

засыла́ць гл. заслаць¹.

засы́лка гл. заслаць¹.

засына́ць гл. заснуць.

засы́пацца¹, -ы́плюся, -ы́плешся, -ы́плецца; -ы́пся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра сыпкае: трапіць куды-н. усярэдзіну, за што-н.

Снег засыпаўся за каўнер.

2. Пакрыцца, напоўніцца чым-н. сыпучым.

З. да краёў.

3. чым. Мець чаго-н. у вялікай колькасці (разм.).

Ураджайны год, хлебам можна з.

|| незак. засыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

засы́пацца², -ы́плюся, -ы́плешся, -ы́плецца; -ы́пся; зак. (разм.).

Пацярпець няўдачу ў якой-н. справе.

З. на экзамене.

З. на кражы матэрыялаў.

|| незак. засыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

засы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. што. Запоўніць даверху чым-н. сыпкім.

З. роў.

2. каго-што. Пакрыць слоем чаго-н. сыпкага.

З. стол мукой.

З. пытаннямі (перан.).

3. што і чаго. Насыпаць, усыпаць куды-н. у якой-н. колькасці.

|| незак. засыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. засыпа́нне, -я, н. і засы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (у 1 і 3 знач.).

засыпа́ць гл. заспаць.

засыха́ць гл. засохнуць.

засява́ць гл. засеяць.

засяда́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Прадстаўнік насельніцтва, выбраны для ўдзелу ў разглядзе грамадскіх і крымінальных спраў у судзе.

Народны з.

|| прым. засяда́цельскі, -ая, -ае.