Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

закруці́ць², -учу́, -у́ціш, -у́ціць; зак. (разм.).

Пачаць круціць.

Вецер закруціў лісце.

закры́ты, -ая, -ае.

1. Які мае дах, сценкі.

З. вазок.

2. Не для ўсіх даступны.

Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае). З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).

3. Скрыты, унутраны (спец.).

Працякаць у закрытай форме (пра хваробу). З. пералом.

Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне.

Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.

Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні.

закры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак.

1. гл. закрыць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра магазіны, установы і пад.: спыніць работу.

Магазін закрыўся.

Выстаўка закрылася.

|| незак. закрыва́цца, -а́ецца (да 2 знач.).

закры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. каго-што. Накрыць, прыкрыць чым-н.

З. коўдрай.

З. твар рукамі.

2. што. Скласці, самкнуць што-н. раскрытае.

З. парасон.

З. кнігу.

З. вочы.

3. што. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.), спыніць доступ куды-н.

З. уваход.

З. граніцу.

4. што. Спыніць, пакласці канец правядзенню, дзеянню, дзейнасці чаго-н.

З. сход.

З. прадпрыемства.

З. гандаль.

|| незак. закрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. закры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца (да 1 і 4 знач.); незак. закрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. закрыццё, -я́, н. (да 3 і 4 знач.).

З. сезона.

закрыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Крыкнуць.

З. ад болю.

2. Пачаць крычаць.

Закрычалі «брава».

закрышталізава́цца гл. крышталізавацца.

закрышталізава́ць гл. крышталізаваць.

закрэ́мзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Закрэсліць напісанае мноствам ліній.

З. цэлыя старонкі рукапісу.

закрэ́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Прыстасаванне для замацавання чаго-н.

|| прым. закрэ́пачны, -ая, -ае.

закрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Правесці рысу па тэксце, малюнку, каб зрабіць іх несапраўднымі.

З. напісанае.

З. чые-н. старыя заслугі (перан.).

|| незак. закрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае.