заяві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што, аб чым, пра што і са злуч. «што».
Зрабіць заяву аб чым-н.
З. аб сваім намеры.
З. у міліцыю пра крадзеж.
|| незак. заяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
зая́длы, -ая, -ае (разм.).
1. Які надта прыахвоціўся да чаго-н., заўзяты.
З. курэц.
2. Які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, зацяты.
Заядлая спрэчка.
3. Злосны, задзірысты.
З. чалавек.
зая́ўка, -і, ДМ -я́ўцы, мн. -і, -я́вак, ж.
1. Заява аб сваіх правах або аб атрыманні правоў на што-н.
З. на агародна-садовы ўчастак.
2. Заява з указаннем на патрэбу ў чым-н. (у грашах, матэрыялах і пад.).
З. на будаўнічыя матэрыялы.
|| прым. зая́вачны, -ая, -ае.
зая́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (афіц.).
Той, хто падае заяву (у 2 знач.).
|| ж. зая́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. зая́ўніцкі, -ая, -ае.
зая́хкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак. (разм.).
Забрахаць пры пагоні за зайцам.
Ганчак заяхкаў.
за́яц, за́йца, мн. зайцы́, -о́ў, м.
1. Невялікі звярок з атрада грызуноў, а таксама футра з яго.
Палахлівы як з.
За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не зловіш (прыказка).
2. Безбілетны пасажыр або глядач, што пранік куды-н. без білета (разм.).
Ехаць зайцам (у знач. прысл.).
|| памянш.ласк. за́йка, -і, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.) і за́йчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.).
|| прым. зае́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Заечая натура (перан.: палахлівая).
○
Заечая губа — прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека.
зоа... (а таксама заа...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да заалогіі, напр.: зоакабінет, зоафакультэт;
2) які мае адносіны да жывёл, напр.: зоаінжынер, зоамагазін, зоапаталогія, зоапланктон; «зоа...» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад.