Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зашчо́чны, -ая, -ае (спец.).

Які знаходзіцца за шчакой.

Зашчочныя мяшкі.

зашчыпа́ць, -ыплю́, -ы́плеш, -ы́пле і -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго.

Замучыць шчыпкамі.

зашыро́кі, -ая, -ае (разм.).

Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба.

зашыфрава́ць гл. шыфраваць.

зашы́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак. (разм.).

1. Забрацца ў зацішнае, глухое месца і пад.; паглыбіцца ў што-н.

З. ў куток.

2. Не паспець зрабіць што-н.

З. з работай.

|| незак. зашыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

зашы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.

1. Адрамантаваць, сшыўшы краі, а таксама злучыць швом канцы чаго-н.

З. падраны рукаў.

З. мяшок.

2. Упакаваць, сшыўшы канцы ўпакоўкі.

З. пасылку.

|| незак. зашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зашыва́нне, -я, н. і зашы́ўка, -і, ДМы́ўцы, ж.

зашэ́рхлы, -ая, -ае (разм.).

Які зашэрх, зацвярдзелы.

З. снег.

зашэ́рхнуць гл. шэрхнуць.

зая́ва, -ы, мн. -ы, зая́ў, ж.

1. Афіцыйнае паведамленне ў вуснай або пісьмовай форме.

Зрабіць заяву для друку.

2. Пісьмовая просьба аб чым-н.

Падаць заяву на адпачынак.

заяві́цца, -яўлю́ся, -я́вішся, -я́віцца; зак. (разм.).

Паявіцца дзе-н., прыйсці куды-н. нечакана.

Заявіліся двое апоўначы.