Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зачэ́плівацца гл. зачапіцца.

зачэ́пліваць гл. зачапіць.

зачэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

Чэрпаючы, набраць якую-н. колькасць вадкасці.

З. вады.

|| незак. зачэ́рпваць, -аю, -аеш, -ае.

зачэ́рпнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што і чаго.

Тое, што і зачэрпаць.

зачэ́рчваць гл. зачарціць.

зачэ́сваць¹ гл. зачасаць¹.

зачэ́сваць² гл. зачасаць².

зашавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца; зак.

1. Пачаць шавяліцца, прыйсці ў рух.

Лісце на дрэвах зашавялілася.

2. Пачаць мітусліва рухацца.

У кучы гною зашавяліліся жукі.

3. Праявіць актыўнасць.

Народ зашавяліўся.

зашавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; зак., чым.

Пачаць шавяліць.

З. пальцамі.

зашалудзі́вець гл. шалудзівець.