Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

засце́нак², -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Месца жорсткіх катаванняў.

Фашысцкія засценкі.

|| прым. засце́начны, -ая, -ае.

засце́нак³, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Хлеў для дробнай жывёлы, а таксама камора, кладоўка пры хаце.

засцерага́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне ў механізме для засцярогі ад чаго-н.

засцерага́льны, -ая, -ае.

Які служыць для засцярогі ад чаго-н.

З. клапан.

засцерагчы́, -агу́, -ажэ́ш, -ажэ́; -ажо́м, -ажаце́, -агу́ць; засцяро́г, -церагла́, -ло́; засцеражы́; -ражо́ны; зак., каго-што.

Загадзя ахаваць.

З. ад пашкоджання.

З. дзяцей ад хваробы.

|| незак. засцерага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. засцерагчы́ся, -агу́ся, -ажэ́шся, -ажэ́цца; -ажо́мся, -ажаце́ся, -агу́цца; засцяро́гся, -церагла́ся, -ло́ся; засцеражы́ся; незак. засцерага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. засцяро́га, -і, ДМо́зе, ж.

засціла́цца гл. заслацца.

засціла́ць гл. заслаць².

засціртава́ць гл. сціртаваць.

за́сціць, за́шчу, за́сціш, за́сціць; незак., што і без дап. (разм.).

Засланяць, загароджваць (святло), перашкаджаць добра бачыць.

Адыдзі ад святла, бо засціш.

Слёзы засцяць вочы.

засцяро́га, -і, ДМо́зе, ж.

1. гл. засцерагчы.

2. Тое, што засцерагае ад чаго-н.

Надзейная з.

3. Асцярожныя паводзіны, адносіны да чаго-н., якія папярэджваюць небяспеку.

Разумная з.

Прыняць меры засцярогі.