Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запрацава́ць², -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; зак.

Пачаць працаваць.

Машына запрацавала.

запраці́віцца гл. працівіцца.

запраша́льны, -ая, -ае.

Які выражае запрашэнне.

З. жэст.

З. білет.

запраша́ць і запра́шваць гл. запрасіць.

запрашэ́нне, -я, н.

1. гл. запрасіць.

2. Пісьмо, запіска з просьбай з’явіцца куды-н., прыняць удзел у чым-н.

Разаслаць запрашэнні.

запро́даж гл. запрадаць¹.

запро́дажны гл. запрадаць¹.

запро́шваць гл. запрасіць.

запру́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, запру́д, ж.

1. Найпрасцейшая плаціна ў выглядзе насыпу, якая перагароджвае цячэнне ракі.

2. Загачаны вадаём.

|| прым. запру́дны, -ая, -ае.

запру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Перагарадзіць запрудай.

З. раку.

2. перан. Запоўніць сабой якую-н. прастору (разм.).

Людзі запрудзілі ўвесь двор.

|| незак. запру́джваць, -аю, -аеш, -ае.