закро́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Майстар па закроі матэрыялу для шыцця адзення.
|| ж. закро́йшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. закро́йшчыцкі, -ая, -ае (разм.).
закро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
Пачаць крочыць.
закругле́нне, -я, н.
1. гл. закругліць.
2. мн. -і, -яў. Закругленая частка чаго-н.
На закругленні дарогі.
закру́глены, -ая, -ае.
1. Які мае круглую форму, акруглы.
2. перан. Пра стыль мовы: гладкі, стройны.
Закругленая фраза.
|| наз. закру́гленасць, -і, ж.
закруглі́цца, -углю́ся, -у́глішся, -у́гліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць круглым, закругленым.
Бераг возера закругліўся.
2. перан. Скараціць выклад, каб хутчэй яго закончыць (разм., жарт.).
Дакладчык закругліўся.
|| незак. закругля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. закругле́нне, -я, н. (да 1 знач.).
закруглі́ць, -углю́, -у́гліш, -у́гліць; -у́глены; зак., што.
1. Зрабіць круглым ці больш круглым.
З. вугал.
2. перан. Прыдаць стройнасць і закончанасць.
З. фразу.
3. перан. Скончыць, завяршыць (разм.).
З. год з добрымі вытворчымі паказчыкамі.
|| незак. закругля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. закругле́нне, -я, н.
закружы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак.
Пачаць кружыцца.
Галава закружылася.
закружы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; зак.
Пачаць кружыць.
Закружыла завіруха.
◊
Закружыць галаву каму (разм., неадабр.) — моцна захапіць, пазбавіўшы здольнасці цвяроза разважаць.
закруці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Завіцца (пра валасы).
Валасы закруціліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абматацца, абвіцца вакол чаго-н.
Пуга закруцілася вакол пугаўя.
3. Абматаць, абгарнуць сябе чым-н.
З. ў коўдру.
4. Стаміцца, змучыцца ад розных клопатаў (разм.).
Столькі спраў, зусім закруціўся.
5. Пачаць круціцца.
Кола закруцілася.
|| незак. закру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
закруці́ць¹, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак.
1. што. Круцячы, завіць, загнуць, заламаць або завязаць чым-н.
З. вусы.
З. рукі.
2. што. Абматаць вакол чаго-н.
З. хустку на галаву.
3. каго-што. Загарнуць у што-н., абматаць чым-н.
З. дзіця ў коўдру.
4. што. Круцячы, зашрубаваць, закрыць.
З. гайку.
З. кран.
◊
Закруціць галаву каму (разм., неадабр.) — моцна захапіць, пазбавіўшы здольнасці цвяроза разважаць.
З. галаву дзяўчыне.
|| незак. закру́чваць, -аю, -аеш, -ае.