заця́жкі, -ая, -ае (разм.).
Залішне цяжкі.
зацяжны́, -а́я, -о́е.
Залішне працяглы, які зацягнуўся.
З. дождж.
З. крызіс.
З. скачок (скачок з парашутам, які доўга не раскрываецца).
зацямні́ць, -цямню́, -це́мніш, -це́мніць; -цямнёны; зак., што.
1. Зрабіць цёмным або закрыць чым-н. цёмным, не прапускаючым святло.
Хмары зацямнілі сонца.
З. фон карціны.
2. Замаскіраваць.
З. горад.
3. перан. Зрабіць менш ясным.
З. свядомасць.
|| незак. зацямня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
З. сутнасць справы (перан.).
|| наз. зацямне́нне, -я, н.
зацяні́ць, -цяню́, -це́ніш, -це́ніць; -це́нены; зак., што.
Пакрыць ценем, схаваць у цяні; засланіць (крыніцу святла).
|| незак. зацяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
зацяру́шваць гл. зацерушыць.
заця́ты, -ая, -ае.
1. Упарты, настойлівы ў ажыццяўленні чаго-н.
З. чалавек.
Зацятая барацьба.
Зацятая спрэчка.
2. перан. Працяглы, пастаянны, нязменны.
Зацятая варожасць.
З. боль.
3. Скрытны; затоены, насцярожаны.
Ён чалавек горды і з.
Зацятая маўклівасць.
4. Вельмі адданы чаму-н., заўзяты.
З. балельшчык.
|| наз. заця́тасць, -і, ж.
заця́цца, затну́ся, затне́шся, затне́цца; затнёмся, затняце́ся, затну́цца; заця́ўся, -цяла́ся, -ло́ся; затні́ся; зак.
1. Заўпарціцца, уперціся.
2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці або злосць на каго-н.
Зацялася і ні з кім не размаўляе.
|| незак. заціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
заця́ць, затну́, затне́ш, затне́; затнём, затняце́, затну́ць; заця́ў, -цяла́, -ло́; затні́; заця́ты; зак., што.
1. Заціснуць, сцяць.
З. зубы.
З. дыханне (перан.: прыпыніць, зрабіць нячутным).
2. безас. Пазбавіць магчымасці дыхаць, гаварыць.
Замаўчаў, быццам зацяло яму мову.
Усе замоўклі надоўга, як зацяло (безас.) ім (адняло мову, голас; разм.).
◊
Няма за што рук зацяць (разм.) — нічога няма, няма чым заняцца.
|| незак. заціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
зацячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́; зацёк, -цякла́, -ло́; зак.
1. Пра што-н. вадкае, цякучае: трапіць, заліцца куды-н.
Вада зацякла за каўнер.
2. Намокнуць, праняцца чым-н. вадкім.
Столь зацякла.
3. Апухнуць, ацячы.
Вока зацякло.
4. Пра часткі цела: анямець.
Ногі зацяклі.
|| незак. зацяка́ць, -а́е.
зачапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.
1. чым, за што. Закрануўшы што-н., страціць магчымасць рухацца; закрануць сабой, якой-н. часткай цела ці адзення за што-н.
Воз зачапіўся за пень.
З. рукавом за дрот.
2. Ухапіцца, учапіцца (разм.).
З. рукамі за сук.
|| незак. зачапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і зачэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.