Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

захо́дзіцца¹ гл. зайсціся¹.

захо́дзіцца² гл. зайсціся².

захо́дзіць гл. зайсці.

захо́дні гл. захад.

захо́п гл. захапіць.

захо́пліваць гл. захапіць.

захо́пнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто захапіў чужую тэрыторыю, вядзе захопніцкую палітыку, заваёўнік.

Чужаземныя захопнікі.

захо́пніцкі, -ая, -ае.

Які імкнецца гвалтоўна авалодаць чым-н., заваёўніцкі.

Захопніцкія войны.

захо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. захавацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзіцца дзе-н. на захаванні.

Грошы захоўваюцца ў ашчадным банку.

захо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. захаваць.

2. Трымаць дзе-н., каб зберагчы ад пашкоджання, псавання.

З. бульбу ў склепе.