Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць; -ро́шаны; зак.

1. каго. Папрасіць прыйсці.

З. у госці.

З. на пасяджэнне.

2. каго. Прапанаваць выканаць якую-н. работу, даручэнне.

З. на працу ў аддзел.

З. кансультанта.

3. што. Назваць высокую цану за што-н.

З. за тавар вельмі дорага.

Сардэчна запрашаем — ветлівае запрашэнне.

|| незак. запраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.), запра́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.) і запро́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.).

|| наз. запрашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

запратакалі́раваць гл. пратакаліраваць.

запрато́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак. (разм.).

1. каго-што. Далёка або невядома куды схаваць, падзець.

І куды ён запраторыў шашкі?

2. перан., каго (што). Заслаць куды-н., адкуль цяжка выбрацца, вызваліцца.

З. каго-н. у глуш.

|| незак. запрато́рваць, -аю, -аеш, -ае.

запратэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак.

Пачаць пратэставаць.

запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. заправіць, заправіцца.

2. Прыправа да стравы, заправа (разм.).

Страва без запраўкі.

запраўля́цца гл. заправіцца.

запраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. гл. заправіць.

2. чым. Кіраваць, верхаводзіць дзе-н. (разм.).

Усім у доме запраўляе гаспадыня.

запра́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто запраўляе машыну, прыбор і пад.

Самалёт-з.

запрацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы.

Ты, я бачу, тут зусім запрацаваўся.

2. Захапіўшыся работай, забыцца пра час.

З. да глыбокай ночы.

запрацава́ць¹, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што (разм.).

Зарабіць працай.

З. пяцьсот тысяч рублёў.

|| незак. запрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.