зату́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго.
Тузаючы, замучыць, замарыць.
З. каня.
З. хлопца.
затулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак. (разм.).
Засланіць сябе чым-н. ад чаго-н. або захінуцца ў што-н., схавацца за каго-, што-н., куды-н.
З. ад ветру.
З. ў плашч.
Хлопчык затуліўся за маці.
|| незак. зату́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
затулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак., каго-што.
Закрыць, засланіць чым-н. або схаваць, захінуць у што-н.
З. твар у каўнер.
|| незак. зату́льваць, -аю, -аеш, -ае.
затума́ніцца гл. туманіцца.
затума́ніць гл. туманіць.
зату́паць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. Пачаць тупаць.
З. нагамі.
2. Захадзіць.
Хутка затупаў па хаце.
3. Зайсці, дабрацца куды-н. (разм.).
За дзень не спяшаючыся затупаеш у горад.
зату́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зату́х, -хла; зак.
1. Перастаць гарэць, патухнуць.
Агонь затух.
Спрэчкі затухлі (перан.: спыніліся).
2. Слабеючы, перастаць вагацца, заціхнуць, спыніцца.
Ваганні глебы затухлі.
|| незак. затуха́ць, -а́е.
затушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; зак., што.
1. гл. тушаваць.
2. перан. Зрабіць менш выразным, прыметным, згладзіць.
З. супярэчнасці.
|| незак. затушо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.