Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

супада́ць гл. супасці.

супадпара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., каго-што (кніжн.).

Адначасова, на роўных падставах падпарадкаваць многіх каму-, чаму-н.

Супадпарадкаваныя даданыя сказы.

|| незак. супадпарадко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. супадпара́дкаванне, -я, н.

супако́енасць, -і, ж.

1. Стан спакою, задаволенасці, сцішанасці.

2. Страта актыўнасці, задаволенасць дасягнутым.

Неапраўданая с.

супако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; зак.

1. Стаць спакойным, не хвалявацца; перастаць шумець, пачаць весці сябе ціха.

С. пасля стрэсу.

Дзеці супакоіліся позна.

2. Задаволіцца дасягнутым, зробленым. перастаць турбавацца.

С. думаць пра кар’еру.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аслабіць праяўленне чаго-н.; сціхнуць.

Зуб пад раніцу супакоіўся.

4. Стаць спакойным, нерухомым.

Мора супакоілася.

|| незак. супако́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. супакае́нне, -я, н.

супако́іць, -ко́ю, -ко́іш, -ко́іць; -ко́ены; зак.

1. каго-што. Прывесці каго-, што-н. у стан спакою; прымусіць весці сябе ціха; утаймаваць.

С. вучняў.

С. сабаку.

С. душу маці.

2. што. Змякчыць, зрабіць менш інтэнсіўным, паменшыць.

С. зубны боль.

|| незак. супако́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. супако́йванне, -я, н. і супакае́нне, -я, н.

супако́йлівы, -ая, -ае.

Які спрыяе супакаенню.

С. шум бору.

|| наз. супако́йлівасць, -і, ж.

су́парт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рухомы вузел металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў з разцом.

|| прым. су́партны, -ая, -ае.

супаста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., каго-што.

Параўноўваючы, суаднесці адзін з адным для атрымання якога-н. вываду.

С. паказанні сведак.

|| незак. супастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. супастаўле́нне, -я, н.

|| прым. супастаўля́льны, -ая, -ае.

С. метад даследавання.

С. аналіз.

супаста́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можа быць супастаўлены з чым-н.

Супастаўныя паняцці.

|| наз. супаста́ўнасць, -і, ж.

супа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; супа́ў, -па́ла; зак., з чым.

1. Адбыцца адначасова з чым-н.

Водпуск супаў з выпускнымі экзаменамі сына.

2. Аказацца агульным, тоесным.

Паказанні сведак поўнасцю супалі.

3. У геаметрыі: сумясціцца ўсімі пунктамі пры накладванні.

|| незак. супада́ць, -а́е.

|| наз. супадзе́нне, -я, н.