засту́каць¹, -аю, -аеш, -ае; зак.
Пачаць стукаць.
Нехта застукаў у дзверы.
Кроў застукала ў скронях.
засту́каць², -аю, -аеш, -ае; зак., каго (разм.).
Захапіць, застаць на месцы злачынства.
заступі́цца, -уплю́ся, -у́пішся, -у́піцца; зак., за каго-што.
Абараніць каго-н.
З. за пакрыўджанага.
|| незак. заступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
заступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.
1. каго-што. Замяніць, замясціць.
З. старога майстра ля станка.
2. на што і без дап. Замяніўшы каго-н., прыступіць да работы.
З. на дзяжурства.
З. на пост.
3. каго-што. Загарадзіць, засланіць сабой.
З. каго-н. сабой.
4. што каму. Загарадзіць, зрабіць перашкоду.
З. дарогу каму-н. (таксама перан.: перашкодзіць дзейнасці каго-н.).
5. што. Пераступіць.
Конь заступіў ляйчыну.
|| незак. заступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
засту́пнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто заступаецца за каго-н.; абаронца.
|| ж. засту́пніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. засту́пніцкі, -ая, -ае.
засту́пніцтва, -а, н.
Дзеянні заступніка; абарона.
|| прым. засту́пніцкі, -ая, -ае.
засты́лы, -ая, -ае.
1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні.
З. тлушч.
2. Пакрыты лёдам, прымерзлы або закарчанелы ад холаду (разм.).
Застылая лужына.
Застылыя ногі.
Застылая ўсмешка (перан.: нерухомая).
|| наз. засты́ласць, -і, ж.
засты́ць, -ы́ну, -ы́неш, -ы́не; -ы́ў, -ы́ла; -ы́нь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загусцець, стаць цвёрдым ад холаду, ахалоджвання.
Лой застыў.
Смала застыла.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ваду: ператварыцца ў лёд (разм.).
Рачулка застыла.
3. Моцна змерзнуць (разм.).
З. на марозе.
Рукі застылі.
4. Пра труп: стаць халодным, скарчанець.
5. перан. Замерці (у 1 знач.), стаць нерухомым.
З. на месцы ад здзіўлення.
|| незак. застыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. застыва́нне, -я, н. (паводле 1 і 2 знач.).
застэнаграфава́ць гл. стэнаграфаваць.
засудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак., каго (што).
Абвінаваціць па прыгавору суда.
З. злачынца.
|| незак. засу́джваць, -аю, -аеш, -ае.