Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зако́нчаны².

Закончанае трыванне — у граматыцы: катэгорыя дзеяслова, што паказвае, як адбываецца названае дзеясловам дзеянне ў часе (напр., завершанае, незавершанае дзеянне); проціл. незакончанае трыванне.

зако́нчыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Прыйсці к канцу; завяршыцца, скончыцца.

Сход закончыўся позна вечарам.

Жніво закончылася дажынкамі.

|| незак. зака́нчвацца, -аецца.

зако́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Давесці да канца; завяршыць, скончыць.

З. будаўніцтва.

|| незак. зака́нчваць, -аю, -аеш, -ае.

зако́пвацца гл. закапа́цца.

зако́пваць гл. закапа́ць.

зако́рмліваць гл. закарміць.

зако́скі, -сак.

Пачатак касьбы.

Учора справілі з.

зако́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Франтон з тонкага звычайнага часанага бярвення.

2. Абрывістае глыбокае месца ў рацэ (разм.).

Хлопчык трапіў у з. і ўтапіўся.

|| прым. зако́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Закотнае акенца.

зако́ўваць гл. закаваць.

зако́чвацца гл. закаціцца.