Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зава́рвацца гл. заварыцца.

зава́рваць гл. заварыць.

зава́рка гл. заварыць.

заварны́, -а́я, -о́е.

Які патрабуе пры прыгатаванні апрацоўкі варам, заваркі.

Заварное пірожнае.

заваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Рэзкая змена напрамку руху, паварот (у 1 знач.), а таксама месца, дзе змяняецца напрамак.

З-за завароту ракі выплыла лодка.

Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішэчных петляў.

|| прым. заваро́тны, -ая, -ае.

заваро́чвацца гл. завярнуцца.

заваро́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. завярнуць.

2. чым. Кіраваць, распараджацца (разм.).

З. справамі.

завару́ха, -і, ДМу́се, ж. (разм.).

Складаная, заблытаная справа, сумятня, неразбярыха.

заварушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак.

Пачаць варушыцца, прыйсці ў рух.

Дзіця заварушылася ў калысцы.

Трава заварушылася пад ветрам.

заварушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; зак., што і чым.

Пачаць варушыць.

З. пальцамі.

Вецер заварушыў кусты.