Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

затапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак.

1. што. Топчучы, зараўняць або ўціснуць што-н., прыціснуць.

З. сляды.

З. сцізорык у зямлю.

З. каго-н. у гразь (перан.: зняславіць, ачарніць; разм.).

2. каго (што). Топчучы, задушыць, забіць.

Конь затаптаў шчаня.

3. што. Забрудзіць слядамі (разм.).

З. падлогу.

|| незак. зато́птваць, -аю, -аеш, -ае.

затармазі́цца гл. тармазіцца.

затармазі́ць гл. тармазіць.

затармасі́ць, -машу́, -мо́сіш, -мо́сіць; -мо́шаны; зак., каго (што) (разм.).

Замучыць, стаміць, тармосячы.

Дзеці мяне зусім затармасілі.

затарцава́ць гл. тарцаваць.

за́таўка, -і, ДМ -таўцы, ж.

Закраса са свінога сала (звычайна нутранога).

Прынясі крышан здору на затаўку.

затаўрава́ць гл. таўраваць.

затаўха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што) (разм.).

Замучыць, штурхаючы ў натоўпе.

Дзяўчынку затаўхалі ў натоўпе.

затаўчы́¹, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны; зак., каго (што) (разм.).

Забіць да паўсмерці, да страты прытомнасці.

Ледзь не затаўклі яго кулакамі.

затаўчы́², -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны; зак., што.

Заправіць затаўкай.

З. кашу здорам.

|| незак. затаўка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.